Сезон 2018:
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
4 Сербія
Сімавіч Слабадан
29 гадоў, паўабаронца

Нарадзіўся 22 мая 1989 г.
у г. Чачак, Сербія
190 см/80 кг

Cвабодны агент
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2012 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)

Слабадан Сімавіч

  • Выхаванец: Борац (Чачак, Сербія)
  • Папярэднія клубы: Ваяводзіна, Новы Сад, Спартак Субоціца (усё - Сербія)
  •  

    У дзяцінстве Слабадану Сімавічу падабаўся баскетбол. У Сербіі гэты від спорту вельмі папулярны. Дый дадзеныя ў хлопца для гэтага былі цалкам прыдатныя. І хто ведае, чым бы ўсё скончылася, не вазьмі яго аднойчы брат з сабой на трэніроўку каманды з роднага Чачаку.

     

    7-летняга Слабадана так захапіў футбол, што ён вырашыў таксама хадзіць на трэніроўкі. Паспрабаваў, спадабалася. І неўзабаве Сімавіч зразумеў, што хоча звязаць сваё жыццё з футболам.

     

    Першы прафесійны кантракт паўабаронца заключыў у 2007 годзе з клубам «Новы Сад».  Сумленна яго адпрацаваўшы, Слабадан атрымаў запрашэнне ад каманды больш высокага ўзроўню - «Спартака» з Субоціцы. У сезоне 2009/10 дружына стала адным з адкрыццяў сербскай Суперлігі, фінішаваўшы на чацвёртым месцы і заваяваўшы пуцёўку ў еўракубкі.

     

    Узімку 2012-га Сімавіч прыехаў на прагляд у мінскае «Дынама» і, прадуктыўна адпрацаваўшы з камандай навучальна-трэнеравальны збор у Турцыі, падпісаў трохгадовы кантракт.

     

    У «Дынама» Слабадан рэгулярна выходзіў на поле, аднак на вядучыя пазіцыі выйшаў толькі ў 2013-м. Па ходу сезону змяніў амплуа, перакваліфікаўваўшыся з апорнага паўабаронцы ў цэнтральнага абаронцу. Прычым дзейнічаў на новай пазіцыі гэтак стала і ўпэўнена, што неўзабаве яму даручылі і капітанскую павязку.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52