Сезон 2018:
  • 9
  • 715
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
10 Чэрнагорыя
Нікаліч Няманья
30 гадоў, паўабаронца

Нарадзіўся 01 студзеня 1988 г.
у г. Валева, Сербія
182 см/74 кг

Cвабодны трансфер
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Уладальнік Кубку Сербіі 2010 г. (Црвена Звезда)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)

Няманья Нікаліч

  • Выхаванец: Црвена Звезда (Бялград)
  • Папярэднія клубы: Грбаль (Чарнагорыя), Црвена Звезда, Спартак Злацібар Вода, ОФК Бялград (усё - Сербія)
  •  

    У 1998 годзе футбольныя скаўты вядучых сербскіх клубаў без стомы ездзілі па краіне ў пошуках новых талентаў. Аднойчы селекцыянерам «Црвены Звезды», якія назіралі за матчамі юнацкіх камандаў, трапіў на вочы 10-гадовы хлапчук з правінцыйнага гарадка Валева. Так Няманья Нікаліч апынуўся ў Бялградзе, дзе правёў 8 гадоў.

     

    У «Црвене Звездзе» заўсёды неверагодна высокая канкурэнцыя, і маладому гульцу было няпроста замацавацца ў асноўным складзе. Падобна многім сваім аднагодкам, Няманья адправіўся набірацца досведу ў камандах рангам ніжэй. У 2006-м Нікаліч дэбютаваў у сербскай Суперлізе, выступаючы на правах арэнды за «Ваяводзіну». А потым правёў выдатны сезон за чарнагорскі «Грбаль».

     

    Прагрэс паўабаронцы адзначылі трэнеры моладзевай зборнай Чарнагорыі, дзе ён адразу стаў адным з лідараў. Звярнула ўвагу на свайго выхаванца і «Црвена Звезда», якая вярнула футбаліста пад свае сцягі.

     

    У Бялградзе Нікаліч затрымаўся на два гады. Ключавым гульцом у клубе не стаў, затое выйграў з камандой Кубак Сербіі і адзначыўся парачкай матчаў за нацыянальную зборную Чарнагорыі.

     

    У 2010-м футбаліста аддалі ў арэнду ў «Спартак Злацібар Вода». А па сканчэнню сезону адпусцілі ў сталічны ОФК. Там Няманья паказаў сябе з самага лепшага боку, стабільна выходзячы на поле і заслужыўшы капітанскую павязку.

     

    Улетку 2013 года Нікаліч перайшоў у мінскае «Дынама» і практычна адразу пачаў гуляць у асноўным складзе «бела-блакітных».

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52