
Дзьмітры Молаш
- Выхаванец: Алімпія (Мінск)
- Першы трэнер: Барыс Міхайлавіч Лазарчык
- Папярэднія клубы: Маладзечна, БАТЭ Барысаў (абодва - Беларусь), Носта Наватроіцк, Сібір Новасібірск, Крылы Саветаў Самара (усе - Расія)
У дзяцінстве Дзьмітры Молаш разам з аднагодкамі ганяў мяч у двары. Сур'ёзна займацца футболам у мястэчку Міханавічы, дзе ён жыў, было няма дзе. Гульня яму падабалася, а галоўнае – нядрэнна атрымлівалася. Аднойчы Дзіму прапанавалі з'ездзіць на прагляд у Мінск. Там хутка разгледзелі ў хлопца талент і заняліся яго адшліфоўкай.
Яшчэ не скончыўшы вучобу ў школе, Дзьмітры ўжо падпісаў прафесійны кантракт з БАТЭ. Праўда, у аснову прабіўся не адразу – два гады праходзіў абкатку ў «Маладзечна» і фарм-клубе барысаўчан «Змене-БАТЭ».
Затое атрымаўшы шанец згуляць за галоўную каманду клуба, цалкам ім скарыстаўся, на шэсць сезонаў заслупаваўшы за сабою месца на левым краі абароны.
У 2004-м у складзе моладзевай зборнай Беларусі абаронца ўзяў удзел у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. Сенсацыйна абгуляўшы ў першым матчы будучых чэмпіёнаў – італьянцаў, беларусы аднак не змаглі выйсці з групы.
Фірмовай карткай стаў яго неадхільны стрэл здаля, дзякуючы якому абаронца забіў нямала надзвычайнай прыгажосці галоў.
Сабраўшы з БАТЭ вялікую калекцыю ўзнагарод, у тым ліку і званне лепшага абаронцы чэмпіянату Беларусі 2006 году, Молаш вырашыў змяніць абстаноўку і адправіўся ў Расію. Яго новым клубам стала наватроіцкая «Носта», якая выступала ў першай лізе. У 2008-м Дзьмітры змяніў Наватроіцк на Новасібірск, адправіўшыся на дапамогу Ігару Крывушэнка, які ўзначаліў «Сібір». З настаўнікам футбаліст быў знаёмы яшчэ па працы ў БАТЭ.
Перыяд, праведзены ў «Сібіры» стаў самым паспяховым у расійскім адрэзку кар'еры Молаша. Абаронца дзейнічаў не толькі надзейна, але і вынікова, забіўшы за два сезону 12 (!) галоў. У 2009-м дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў прэм'ер-лігу Расіі, а па выніках чэмпіянату-2010 быў прызнаны заўзятарамі лепшым гульцом каманды.
Дзякуючы паспяховай гульні, Молаш вярнуўся ў нацыянальную зборную і змог падпісаць доўгатэрміновы кантракт з «Крыламі Саветаў». Аднак у Самары ў Дзьмітрыя не заладзілася. Адыграўшы за паўтары сезону ўсяго 13 матчаў, ён дамовіўся з клубам пра спыненне супрацоўніцтва і ў верасні 2012 года ў статусе свабоднага агента далучыўся да мінскага «Дынама».
Дэбют абаронцы ў «Дынама» атрымаўся не вельмі ўдалым. Ужо ў другім матчы за сталічны клуб у сутыкненні з нападнікам БАТЭ Дзьмітрыем Мазалеўскім Молаш атрымаў скалынанне мозгу і быў змушаны прапусціць канцоўку сезону. А ў 2013-м Дзьмітры трапіў у паласу траўмаў. Але абаронца мужна справіўся з выпрабаваннямі, якія выпалі на яго долю, і вярнуўся на поле. Прытым з капітанскай павязкаю. І трэба ж такому здарыцца – атрымаў двухмесяцовую дыскваліфікацыю ад АБФФ за інцыдэнт, што адбыўся 5 кастрычніка ў матчы з усё тым жа БАТЭ…
галы | ||
1 | Зубовiч Ягор | 8 |
2 | Бiланог Дзмiтрый | 7 |
3 | Данiла | 6 |
4 | Трэбоціч Дзiнка | 3 |
5 | Фатаi Кехіндзе | 3 |
пасы | ||
1 | Залескі Андрэй | 4 |
2 | Бiланог Дзмiтрый | 4 |
3 | Данiла | 3 |
4 | Пяёвiч Аляксандар | 2 |
5 | Чочыеў Алан | 2 |