Сезон 2018:
  • 8
  • 725
  • 0
  • 0
  • 1
  • 0
26 Беларусь
Канцавы Сяргей
32 года, абаронца

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1986 г.
у г. Гомель, Беларусь
190 см/85 кг

  • Чэмпіён Беларусі 2004 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2005 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2006 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2007 г. (Гомель)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2011 г. (Гомель)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Уладальнік Кубку Беларусі 2010/11 г. (Гомель)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2017 г. (Дынама Мінск)

Сяргей Канцавы

  • Выхаванец: Гомсельмаш (Гомель)
  • Першы трэнер: Мікалай Кавалёў
  • Папярэднія клубы: Савіт Магілёў, Тарпеда Жодзіна, Гомель, Табол (Казахстан)
  •  

    Шанцаў мінуць футбол у Сяргея Канцавога было няшмат. Па той простай прычыне, што менавіта гэтым відам спорту захапіўся яго старэйшы брат Арцём, які неўзабаве быў запрошаны ў мінскае РВАР. Малодшы пайшоў па яго сцежцы і ў 14 год таксама перабраўся з роднага Гомеля ў сталіцу, дзе працягнуў вучыцца і трэнеравацца ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

     

    РВАР у той час шчыльна супрацоўнічаў з мінскім «Дынама» і быў адным з асноўных пастаўшчыкоў таленавітай моладзі ў сталічную дружыну. Таму нядзіўна, што ў 2004 годзе перспектыўны абаронца стаў дынамаўцам і нават паспеў у чэмпіёнскім сезоне дэбютаваць у асноўным складзе. Аднак замацавацца там у Канцавога не атрымалася. Наступныя два сезону Сяргей толькі эпізадычна з'яўляўся ў аснове і выступаў галоўным чынам за дубль «Дынама». Праўда, пры гэтым рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі.

     

    Улетку 2007-га абаронца адправіўся за гульнявой практыкай у родны Гомель. Потым была гадавая арэнда ў магілёўскі «Савіт», адкуль у сталіцу Канцавы ўжо не вярнуўся. У 2009 годзе трансфер маладога футбаліста выкупіў «Тарпеда». У Жодзіна Сяргей прадуктыўна адгуляў паўтары сезону, набраўся вопыту, узмужнеў.

     

    Для «Гомеля», які вярнуўся ў эліту, ён стаў каштоўным набыццём. Сезон-2010 Канцавы завяршаў з капітанскай павязкай і ў статусе бясспрэчнага лідара каманды. На наступны год абаронца дапамог «зялёна-белым» заваяваць Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.

     

    Узімку 2012-га на зборах у Турцыі Канцавы  прыглянуўся галоўнаму трэнеру казахстанскага «Табола» Вячаславу Грознаму, які прыязджаў глядзець гульню свайго будучага суперніка – алма-ацінскага «Кайрата» - у спарынгу з «Гомелем». Бакі хутка знайшлі агульную мову, і неўзабаве Сяргей змяніў клубную прапіску. На працягу ўсяго чэмпіянату «Табол» прэтэндаваў на медалі, аднак так і не дабраўся да п'едэстала. Пасля заканчэння сезону Канцавы вярнуўся ў «Гомель», дзе яму зноў даверылі капітанскую павязку.

     

    Улетку 2013-га свой позірк на цэнтральнага абаронцу «Гомеля» звярнула мінскае «Дынама», што шукала варыянты для ўзмацнення лініі абароны. Так Сяргей Канцавы ізноў апынуўся ў сталічнай дружыне.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52