Сезон 2018:
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
16 Іспанія
Кота Карлес
30 гадоў, паўабаронца

Нарадзіўся 14 лютага 1988 г.
у г. Фігерэс, Іспанія
173 см/68 кг

Пакінуў клуб 03.12.2013
  • Чэмпіён Грузіі 2012/13 г. (Дынама Тбілісі)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)

Карлес Кота

  • Выхаванец: Барсялона
  • Папярэднія клубы: Мукрон (Бельгія), Севілья, Бенідром (абодва - Іспанія), Анартосіс (Кіпр), Дынама Тбілісі (Грузія)
  •  

    Футбол у Іспаніі больш, чым футбол. А таму патрабаванні да гульцоў там вельмі высокія. Карлес Кота ведае пра гэта не па чутках.



    Пачаўшы займацца футболам у родным мястэчку Фігерэс, у 13 гадоў таленавіты хлопец трапіў на аловак да скаўтаў «Барселоны», і неўзабаве апынуўся ў акадэміі іспанскага гранда. Там Карлес правёў шэсць паспяховых гадоў. Гуляў за юнацкія каманды каталонскага клуба і зборныя Іспаніі U -16 і U -19. У складзе апошняй у 2007 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы.



    Аднак у асноўны склад «Барселоны» маладому футбалісту прабіцца неверагодна складана, таму Кота адправіўся за гульнявой практыкай у бельгійскі «Мускрон», дзе правёў паўнавартасны сезон, па заканчэнні якога распачаў спробу вярнуцца на радзіму. Яго новым клубам стала «Севілья», якая выступала ў Сегундо. Праўда, там Карлес не затрымаўся і праз год перабраўся ў «Бенідормэ»,  які таксама выступаў у другой лізе чэмпіянату Іспаніі.



    У 2010-м Гільерма Анхель Ойос, які некалі працаваў з Кота ў акадэміі «Барселоны», узначаліў кіпрскі «Анартосіс» і ўспомніў пра свайго выхаванца. Так Карлес зноў адправіўся на легіянерскі хлеб. Праз год зацікаўленасць у паслугах суайчынніка праявіў іншы настаўнік з каталонскай сістэмы - Алекс Гарсія, які запрасіў хаўбека ў тбіліскае «Дынама». Там Кота правёў два сезоны, дадаўшы ў сваю скарбонку трафеяў тытул чэмпіёна Грузіі.



    Улетку 2013 Карлес прыехаў на прагляд у мінскае "Дынама", па выніках якога яму быў прапанаваны кантракт.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52