Сезон 2018:
  • 12
  • 694
  • 1
  • 1
  • 2
  • 0
7 Беларусь
Быкаў Арцём
26 гадоў, паўабаронца

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1992 г.
у Минск, Беларусь
182 см/76 кг

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2017 г. (Дынама Мінск)

Арцём Быкаў

  • Выхаванец: Зорка-БДУ Мінск
  • Першы трэнер: Якаў Лянрэс
  • Папярэднія клубы: Зорка-БДУ Мінск
  •  

    Арцём Быкаў з'яўляецца выхаванцам сталічнай «Зоркі-БДУ», у школу якой трапіў у шэсць год, калі яго запрыкмеціў трэнер Якаў Ляндрэс. Каардынаванага, кемлівага хлапчука адразу ж вызначылі ў напад і не пралічыліся. Арцёму неаднаразова даставаліся прызы лепшага нападніка і лепшага бамбардзіра на розных юнацкіх спаборніцтвах.

     

    З часам Быкаў стаў гуляць у цэнтры поля, аднак умеласць забіваць галы не страціў.

     

    У 2011-м паўабаронца трапіў у дублюючы склад мінскага «Дынама», дзе з ходу стаў адным з ключавых гульцоў, звярнуўшы на сябе ўвагу тагачаснага настаўніка «бела-блакітных» – Сяргея Аўчыннікава. Быкава пачалі паступова залучаць да трэніровак галоўнай каманды. У хуткім часе Арцём дэбютаваў у асноўным складзе. Давялося гэта 29 чэрвеня 2011 года на 117-й хвіліне матчу 1/16 фіналу Кубка Беларусі са «Слуцкам». А 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 финалу Кубка Беларусі з «Хваляй» хаўбэк адкрыў рахунак сваім дынамаўскім галам. Усяго ў тым сезоне на рахунку Быкава чатыры матчы ў аснове.

     

    Узімку 2012 года мінскае «Дынама» папоўнілася групай бывалых гульцоў. Маладым гульцам было складана з імі канкураваць. Як вынік, некалькі юных талентаў, у тым ліку і Арцём Быкаў, адправіліся набірацца досведу ў першую лігу – у «Бярозу-2010». Там паўабаронца не згубіўся і ўжо ўлетку быў вернуты ў сталіцу.

     

    Аднак паўнавартасным гульцом асновы мінскага «Дынама» Быкаў стаў толькі ў 2013-м. Прытым, што ў міжсезонні яго шанцы на месца ў складзе былі мінімальнымі - Алег Пратасаў, які кіраваў тады «бела-блакітнымі» рабіў стаўку на зусім іншых гульцоў. Але выдатна згуляўшы ў студзені за беларускую «маладзёжку» на Кубку Садружнасці, дзе з чатырма галамі стаў адным з лепшых бамбардзіраў, Арцём працягнуў прагрэсаваць і ў клубе, выйграўшы канкурэнцыю ў больш дасведчанных гульцоў.

     

    Не апошнія ролі адыгрывае крэатыўны хаўбэк і ў моладзевай зборнай «Беларусі» (U21).


Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Сарока Антон 4
3 Салавей Арцём 3
4 Hiкалiч Ураш 3
5 Галавіч Ніна 3
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 6
2 Іваноў Філіп 3
3 Быкаў Арцём 2
4 Гурэнка Арцём 2
5 Яхая Сейду 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 23 57
2 Шахцёр 23 48
3 Дынама 23 48
4 Віцебск 23 47
5 Дынама Брэст 23 41
6 Тарпеда-БелАЗ 23 40