Сезон 2018:
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
7 Беларусь
Бычанок Аляксандр
33 года, паўабаронца

Нарадзіўся 30 мая 1985 г.
у г. Магілёў, Беларусь
176 см/76 кг

Пакінуў клуб 14.01.2014
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2006 г. (Шахцёр Салігорск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2007 г. (Шахцёр Салігорск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2009 г. (Дняпро Магілёў)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2012 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)

Аляксандр Бычанок

  • Выхаванец: СДзЮШАР-7 (Магілёў)
  • Першы трэнер: Уладзімір Клябанаў, Уладзімір Вашацькоў
  • Папярэднія клубы: Шахцёр Салігорск, Днепр Магілёў
  • Аляксандр Бычанок пачаў займацца футболам у родным Магілёве ў СДзЮШАР № 7, якая была галоўным пастаўшчыком кадраў для мясцовага «Дняпра» . У 17 гадоў у ліку іншых юных талентаў Аляксандр таксама трапіў у клуб.



    Свой першы прафесійны кантракт Бычанок адпрацаваў ад званка да званка. І ў 2006 -м у статусе гульца моладзевай зборнай адправіўся на прагляд у мінскае «Дынама». Аднак так склаліся абставіны, што новым клубам паўабаронцы стаў салігорскі "Шахцёр". Гарнякі у той час былі на ўздыме. Каманда толькі-толькі адсвяткавала першыя ў сваёй гісторыі залатыя медалі чэмпіянату Беларусі і ставіла сур'ёзныя задачы на новы сезон.



    Праўда, абараніць тытул, як правіла, аказваецца складаней, чым яго заваяваць. У чэмпіянаце-2006 "Шахцёр" фінішаваў трэцім, а Бычанок паклаў у сваю скарбонку першую ўзнагароду. У наступным годзе Аляксандр папоўніў яе яшчэ адной «бронзай».



    Пасля заканчэння сезону 2008 года, у якім гарнякі засталіся без медалёў, паўабаронца пакінуў Салігорск і вярнуўся ў родны Магілёў.



    Замацярэлы і больш дасьведчаны Бычанок адразу стаў адным з лідэраў «Дняпра», які ў 2009-м здзівіў усіх, ускочыўшы ў апошні момант на п'едэстал. Паўтарыць бронзавы поспех на наступны год магілёўцам не ўдалося, затое каманда пашумела ў Лізе Еўропы, ледзь не прабіўшыся ў групавы этап. Не апошнюю ролю ў геройства каманды адыграў і Аляксандр.



    Яркая гульня Бычанка не засталася незаўважанай. Зімой 2011 года паўабаронца атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі і заключыў трохгадовы кантракт са сталічным «Дынама».



    Мінскі этап яго кар'еры атрымаўся цалкам удалым: футбаліст забіў нямала прыгожых галоў сваім далёкім фірмовым ударам, паспеў з'ездзіць на паўгода ў арэнду ў казахстанскі «Кайрат» з другой спробы заваяваў ў 2012 годзе чацвёртую «бронзу» чэмпіянату Беларусі, зноў згуляў у Лізе Еўропы ...

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52