Сезон 2018:
  • 22
  • 1925
  • 0
  • 1
  • 3
  • 0
17 Сьера-Леонэ
Бангура Умару
31 год, абаронца

Нарадзіўся 07 кастрычніка 1987 г.
у г. Фрытаўн, Сьера-Леонэ
180 см/75 кг

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Нарвегіі 2013 г. (Хаўгесун)
  • Лепшы футбаліст Сьера-Леонэ 2013 г.
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)

Умару Бангура

  • Папярэднія клубы: Уотфард (Англія), Хёнэфос, Хаўгесун (абодва - Нарвегія)
  •  

    Радзіма Умару Бангуры - Сьера-Леонэ - ніколі не была футбольнай краінай. Яе зборная не дамагалася сур'ёзных поспехаў нават на афрыканскім кантыненце. Тым не менш, і там сустракаюцца моцныя самабытныя футбалісты. Дынамаўскі абаронца – яскравы прыклад.

     

    Умару пачаў займацца футболам у родным Фрытаўне ў клубе «Майці Блэкпул». Справы ў хлопца ішлі няблага, але хто ведае, як бы ўсё склалася, не стрэль юнацкая зборная Сьера-Леонэ ў 2003 годзе на Кубку Афрыкі. Выйграць турнір не атрымалася, але ўжо сам выхад у фінал, які быў прайграны Камеруну, стаў вялікім дасягненнем для каманды з маленькай краіны.

     

    Акрамя таго, другое месца дало Сьера-Леонэ магчымасць згуляць на чэмпіянаце свету. У складзе нацыянальнай каманды ў Фінляндыю, дзе праходзіў юнацкі мундыяль, адправіўся і Бангура. Каманда выступіла даволі сціпла, заняўшы апошняе месца ў групе. Аднак Умару сваім шанцам на гэтым кірмашы талентаў скарыстаўся спаўна. Футбалістам зацікавіліся скаўты вядучых еўрапейскіх клубаў.

     

    У 2005 годзе Бангура перабраўся ў Еўропу - кантракт з 18-гадовым абаронцам заключыў англійскі «Уотфард». Праўда, разлічваць на месца ў асноўным складзе Умару было праблематычна, і ў 2006-м юнак адправіўся за гульнявой практыкай у Нарвегію. Гадавая арэнда ў тамтэйшы «Хёнэфос» апынулася даволі паспяховай. Бангура атрымаў выклік у нацыянальную зборную Сьера-Леонэ і прапанову працягнуць выступы ў нарвежскім клубе. Узважыўшы ўсе за і супраць, футбаліст пагадзіўся. «Хёнэфос» выкупіў яго трансфер у «Уотфарда». Аб чым, напэўна, ні разу не пашкадаваў. Бо на працягу чатырох год Бангура быў адным з самых стабільных гульцоў каманды.

     

    Скандынаўская краіна відавочна прыйшлася па душы афрыканскаму футбалісту. У 2010-м Умару перабраўся ў іншы нарвежскі клуб – «Хаўгесун», у складзе якога правёў яшчэ тры паўнавартасных сезона.

     

    Улетку 2013 года футбаліст пачаў задумвацца аб змене абстаноўкі. Тым больш, што меўся надта павабны варыянт. Бангурой зацікавіўся англійскі «Крыстал Пэлас». Аднак вяртання на Імглісты Альбіён не адбылася – клубы не дамовіліся аб суме трансферу.

     

    Як вынік, Умару адпрацаваў да канца свой кантракт з «Хаўгесунам», дапамог камандзе заваяваць бронзу чэмпіянату Нарвегіі і ў снежні 2013-га ў статусе вольнага агента перабраўся ў мінскае «Дынама».

     

    На рахунку футбаліста ўжо больш за 30 матчаў за нацыянальную зборную Сьера-Леонэ.

     

    Па выніках 2013 года Умару Бангура быў прызнаны лепшым футбалістам Сьера-Леонэ.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52