
Ненад Адамавіч
- Выхаванец: Караджорджэ Топала
- Папярэднія клубы: Партызан Бялград, Тэлеоптык Бялград, Металац, Смедзерава, Хайдук Кула (усё - Сербія)
Асновы футбольнага майстэрства Ненад Адамавіч пачаў спасцігаць у камандзе «Караджорджэ», якая базавалася ў яго родным горадзе Топала. У 14 гадоў хлопец трапіў на аловак да скаўтаў бялградскага «Партызана» і ў хуткім часе апынуўся ў шэрагах юнацкай каманды сербскага гранда.
Партызанскі этап кар'еры Адамавіча можна лічыць адносна ўдалым. Футбаліст паспяхова выступаў за моладзевы склад клубу, рэгулярна выклікаўся ў юнацкую (U17) і юніёрскую зборныя Сербіі (U21). А ў 2007 годзе нават папаў у зборную Еўропы (U18), у складзе якой у рамках Кубка Мерыдыяна плячо ў плячо з Войцехам Шчэнсны и Боянам Кркічам супрацьстаяў камандзе Афрыкі, вядзёнай Самуэлем Это’о. Але пры ўсім пры гэтым у асноўны склад «Партызана» Ненад так і не прабіўся.
Правядучы некалькі сезонаў у фарм-клубе «Партызана» - «Тэлеоптыку», у 22 гады Адамавіч вырашыў змяніць становішча і адправіўся ў «Металац». У 2011-м хаўбэк перабраўся ў «Смедзерава», якое таксама выступала ў Суперлізе. А праз год апынуўся ў «Хайдуку» з Кулы, дзе правёў даволі прадуктыўны сезон, запісаўшы сабе ў актыў 6 галоў і 3 выніковыя перадачы.
У ліпені 2013-га Ненад Адамавіч заключыў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама».
галы | ||
1 | Зубовiч Ягор | 8 |
2 | Бiланог Дзмiтрый | 7 |
3 | Данiла | 6 |
4 | Трэбоціч Дзiнка | 3 |
5 | Фатаi Кехіндзе | 3 |
пасы | ||
1 | Залескі Андрэй | 4 |
2 | Бiланог Дзмiтрый | 4 |
3 | Данiла | 3 |
4 | Пяёвiч Аляксандар | 2 |
5 | Чочыеў Алан | 2 |