Сезон 2018:
  • 23
  • 2001
  • 9
  • 9
  • 5
  • 0
21 Чэрнагорыя
Бечырай Фатас
30 гадоў, нападаючы

Нарадзіўся 05 мая 1988 г.
у г. Печ, СФРЮ
188 см/82 кг

  • Чэмпіён Чарнагорыі 2007/08 г. (Будучнаст)
  • Чэмпіён Харватыі 2010/11 г. (Дынама Заграб)
  • Чэмпіён Харватыі 2011/12 г. (Дынама Заграб)
  • Чэмпіён Харватыі 2012/13 г. (Дынама Заграб)
  • Уладальнік Кубку Харватыi 2011 г. (Дынама Заграб)
  • Уладальнік Кубку Харватыi 2012 г. (Дынама Заграб)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)

Фатас Бечырай

  • Выхаванец: Шкіпонія (Печ)
  • Папярэднія клубы: Будучност (Падгорыца), Дынама (Заграб), Чанчунь Ятай (Кітай)
  •  

    Фатас Бечырай - нарадзіўся ў горадзе Печ на тэрыторыі тады яшчэ СФРЮ. Там жа і пачаў гуляць у футбол. У 2005 годзе Бечырай стаў з'яўляцца ў моладзёжным складзе клуба «Шкіпонія». У студзені 2008-га нападаючы перайшоў у клуб Першай чарнагорскай лігі «Будучнаст» і ўжо ў сезоне 2008/09 годзе стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 18 галоў у 32 матчах у чэмпіянаце і 2 галы ў двух матчах кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў!


    Бечырай атрымлівае запрашэнне ў нацыянальную зборную Чарнагорыі і прымае яго з агаворкай: калі ФІФА і УЕФА прызнаюць Рэспубліку Косава і дапусьцяць Федэрацыю Футболу Косава да афіцыйных турніраў, тады ўраджэнец косаўска-албанскага горада Печ пяройдзе пад сцягі зборнай Косава. Разам з тым, з 2009 года Бечырай стабільна запрашаецца ў нацыянальную зборную Чарнагорыі - у 30 матчах на яго рахунку 3 галы.
    У жніўні 2010-га Фатас Бечырай перайшоў у загрэбскае «Дынама», у якім працягвае пацвярджаць свой бамбардзірскі талент: у першым жа сезоне Бечырай у 34 матчах у розных турнірах забівае 14 мячоў. У сезоне 2011/12 ён становіцца лепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы ў 28 матчах 15 галоў. Плюс Бечырай аднойчы адзначаецца ў Кубку Харватыі і двойчы - у Лізе Чэмпіёнаў. За 4 сезоны ў Харватыі форвард тройчы выйграе Чэмпіянат Краіны і двойчы - Кубак Харватыі.

    Аднак у апошнія гады выніковасць форварда стала падаць, і ўладальнікі клуба прадаюць Бечырая хоць і ў адносна моцны, але вельмі ўжо аддалены ад Еўропы чэмпіянат Кітаю.

    «Чанчуць Ятай» - адрас новай прапіскі Бечырая. Забіўшы ў 28 матчах 7 галоў у Суперлізе Кітая Бечырай, вяртаецца ў Еўропу і 17 студзеня 2015 заключае кантракт з мінскім «Дынама».

    Ці зможа форвард, які выйграваў два еўрапейскіх чэмпіянаты і быў ў іх лепшым бамбардзірам, аформіць хет-трык у згаданых намінацыях? Пакажа час.
    Але і клуб, і заўзятары, на гэта вельмі спадзяюцца! Няма сумненняў, што і сам форвард прыкладзе да гэтага ўсе намаганні.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Сарока Антон 4
3 Салавей Арцём 3
4 Hiкалiч Ураш 3
5 Галавіч Ніна 3
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 6
2 Іваноў Філіп 3
3 Быкаў Арцём 2
4 Гурэнка Арцём 2
5 Яхая Сейду 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 23 57
2 Шахцёр 23 48
3 Дынама 23 48
4 Віцебск 23 47
5 Дынама Брэст 23 41
6 Тарпеда-БелАЗ 23 40