Інфраструктура

Трактар

 

Адрас: вул. Ванеева, 3, Мінск, Рэспубліка Беларусь (Схема праезду)

Умяшчальнасць: 17 600 гледачоў

 

Стадыён «Трактар» быў пабудаваны ў Мінску пры канцы 50-х і з таго часу выкарыстоўваўся для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў і футбольных матчаў. Цягам Алімпійскіх гульняў 1980 лічыўся ў якасці рэзервовай арэны.

У 90-я стадыён быў рэканструяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі УЕФА. Яму была прысвоена 2-я катэгорыя, якая дае права прымаць матчы 1-га і 2-га кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА.

Мінскае «Дынама» выкарыстоўвала «Трактар» у якасці хатняй арэны ў 60-я, калі выступала пад імем «Беларусь» і пры канцы 70-х падчас рэканструкцыі стадыёна «Дынама». У 2013 годзе «Дынама» зноў перабралася на «Трактар» у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама-Юні».

 

План сектароў