Інфраструктура

Дынама-Юні

 

Адрас: г. Мінск, вул. Вышалескага, 4а (мр-н Кунцаўшчына) (Схема праезду)

Умяшчальнасць: 4 500 гледачоў

 

Стадыён быў пабудаваны ў 2000 годзе. Меў назву «Дарыда» і выкарыстоўваўся для правядзення хатніх матчаў аднайменнага футбольнага клуба. У 2008 годзе перайшоў ва ўласнасць ЗАТ ФК «Дынама-Мінск». З 2009 – хатняя арэна мінскага «Дынама».

 

Са студзеня 2013 г. стадыён «Дынама-Юні» зачынены на рэканструкцыю, у выніку якой ёмістасць стадыёна павялічыцца да 5440 месцаў. Трыбуны будуць абсталяваны зручнымі індывідуальнымі крэсламі й брыльком. На стадыёне таксама з'явіцца штучнае асвятленне. Акрамя таго, праект прадугледжвае будаўніцтва гасцініцы-інтэрната і медыка-аднаўленчага цэнтра.

 

План сектароў

Матчы
Турнірная табліца